Гісторыя-жарт на другі дзень Сёмухі ці Троіцы (як пажадаеце!)
Пастаноўка і музычнае афармленне – Валянціна Янавец
Сцэнаграфія і касцюмы – Таццяна Карвякова
Балетмайстар – Ірына Куцень
Пасварыўшыся з жонкамі, суседзі Трахім Сініца і Максім Кутас вырашылі заліць свае гора вядома чым. А добра выпіўшы пачалі хваліцца, у каго жонка горшая. Не выясніўшы, вырашылі... памяняцца жонкамі! Што і зрабілі ноччу. А раніцай пачалося такое!!! І што жа тут рабіць дзецям суседзяў Мацею ды Кацярынке, якія сапраўды кахаюць адзін аднаго.
Твор напісаны ў 1913 годзе. Упершыню апублікаваны ў газеце “Рунь” у 1920 годзе. Сцэнічны жарт напісаны сакавітаю моваю ў форме народнага анекдота, як камедыя становішчаў, з выкарыстаннем яркіх фарсавых сітуацый і каларытным гумарам.
У спектаклі заняты: Сяргей Пяткевіч, Таццяна Несцярук, Наталля Лабко, Яўген Тарасаў, Ірына Пашэчка, Віктар Піскун, Віталь Варанковіч, Віктар Міхайлаў.
На беларускай мове.
Комментарии: (0)
Рейтинг: