»Репертуар / ПРЫМАКІ » http://bresttheatre.com/page.php?id=18 |
Автор: , Отправлено: 2009-10-06 10:48. |
Гісторыя-жарт на другі дзень Сёмухі ці Троіцы (як пажадаеце!) Пастаноўка і музычнае афармленне – Валянціна Янавец Сцэнаграфія і касцюмы – Таццяна Карвякова Балетмайстар – Ірына Куцень Пасварыўшыся з жонкамі, суседзі Трахім Сініца і Максім Кутас вырашылі заліць свае гора вядома чым. А добра выпіўшы пачалі хваліцца, у каго жонка горшая. Не выясніўшы, вырашылі... памяняцца жонкамі! Што і зрабілі ноччу. А раніцай пачалося такое!!! І што жа тут рабіць дзецям суседзяў Мацею ды Кацярынке, якія сапраўды кахаюць адзін аднаго. Твор напісаны ў 1913 годзе. Упершыню апублікаваны ў газеце “Рунь” у 1920 годзе. Сцэнічны жарт напісаны сакавітаю моваю ў форме народнага анекдота, як камедыя становішчаў, з выкарыстаннем яркіх фарсавых сітуацый і каларытным гумарам. У спектаклі заняты: Сяргей Пяткевіч, Таццяна Несцярук, Наталля Лабко, Яўген Тарасаў, Ірына Пашэчка, Віктар Піскун, Віталь Варанковіч, Віктар Міхайлаў. На беларускай мове. |