У Таварыстве аховы помнікаў і культуры з’явілася секцыя па абароне нацыянальнай кухні. Яе дзейнасць прадугледжвае кулінарныя фэсты, спецыяльныя курсы ў навучальных установах і заканадаўчыя ініцыятывы.
Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік секцыі гісторык Алесь Белы. Па яго словах, ужо цяпер мы рызыкуем страціць пэўныя нацыянальныя стравы. Напрыклад, бабку ці кіндзюк.
Белы: "Пакуль адбываліся спробы схапіцца за старыя савецкія брэнды кшталту гарэлкі "Сталічная" і шакаладу "Алёнка", суседзі метадычна засвойваюць не тое, што чужую ім, але агульную для Літвы, Польшчы і Беларусі кулінарную спадчыну. А мы хутка можам застацца з аднымі дранікамі".
Гісторык дадаў, што суседнія краіны ўжо імкнуцца даць пэўным стравам юрыдычны статус нацыянальных.
Комментарии: (0)
Рейтинг: