i=1177
входная дверь в деревянный дом Канцэрт 16 снежня на вершы класікаў беларускай літаратуры збіраюцца наведаць Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін і Васіль Сёмуха.

“Белая яблыня грому” - праграма Лявона Вольскага на вершы беларускіх класікаў: Чачот, Міцкевіч, Багушэвіч, Багдановіч, Купала, Колас, Броўка, Танк, Куляшоў, Геніюш, Панчанка, Барадулін. Прэм’ера праграмы адбылася ў сакавіку ў Купалаўскім тэатры пры поўным аншлагу.

“Нас тады папракалі, што была абраная такая маленькая зала, – кажа Лявон Вольскі. - Але камерны тэатр - выдатнае месца для такіх імпрэзаў! Цяпер, калі мы вырашылі прадставіць публіцы пашыраную версію канцэрта, супалі дзве рэчы - Купалаўскі зачыніўся на рэстаўрацыю, і зала мусіла быць ужо большая. Таму 16 снежня “Белая яблыня грому” будзе прадстаўленая ў канцэртнай зале “Мінск”.



Тыя, хто быў на прэм’еры, смела могуць замаўляць квіткі зноў. Па-першае, дадаліся новыя спевы: на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Па-другое, на канцэрце Лявон заспявае шмат новых песень, якія не чулі яшчэ нават самыя адданыя фанаты.

“Пакуль мы трымаем гэта ў сакрэце, каб зрабіць большы сюрпрыз!” - усміхаецца Вольскі.

Дарэчы, з дванаццаці паэтаў, на чые вершы напісаная “Белая яблыня грому”, цяпер жыве толькі адзін - народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін, на чый верш была створаная заглаўная песня праграмы. Таму Вольскі проста не мог не запрасіць Дзядзьку Рыгора на канцэрт.

“Мы запрашалі Рыгора Іванавіча яшчэ на першы канцэрт у сакавіку, але тады ён толькі выйшаў з лякарні і прысутнічаць не змог, - кажа Лявон Вольскі. - Гэтым разам, спадзяюся, у класіка атрымаецца”.

Апроч Барадуліна, Вольскі вырашыў запрасіць на канцэрт яшчэ двух класікаў сучаснай беларускай літаратуры - паэта Генадзя Бураўкіна (сярод іншага, аўтара славутай “Калыханкі”) і перакладчыка Васіля Сёмуху (“Біблія”, “Фаўст” і г.д.). Перадача запрашэнняў адбылася ва ўрачыстай абстаноўцы і атрымалася вельмі сімвалічнай. click for more info

Комментарии: (0)   Рейтинг:
Средняя оценка участников (от 1 до 10) : Пока не оценено   
Проголосовавших: 0