i=2859
Лявон Вольскі на гэтым тыдні ўпершыню наведае Лондан. Галоўная мэта візіта – творчая сустрэча, якая адбудзецца 9 кастрычніка.

Сустрэча адбудзецца ў Беларускім доме, які належыць Згуртаванню беларусаў у Велікабрытаніі. Падчас імпрэзы лідэр N.R.M і "Крамбамбулі" будзе адказваць на пытанні гледачоў, спяваць песні і чытаць вершы. Візіт адбываецца па запрашэнні Англа-беларускага таварыства, якое было заснавана ў 1954 годзе.

"Ідэя запрасіць Лявона ў Англію з’явілася яшчэ гадоў пяць таму, але тады не было магчымасці гэта ўсё арганізаваць. Мы вельмі рады, што зараз гэта атрымалася, – распавядае галава Англа-беларускага таварыства Джым Дзінглі. – Акрамя творчай сустрэчы падчас візіту таксама плануецца шэраг прыватных сустрэч з прадстаўнікамі беларускай дыяспары і іншыя мерапрыемствы".

Нагадаем, што Лявон Вольскі ў гэтым годзе выдаў адразу некалькі новых дыскаў: навагодні супольны праект "Такога няма нідзе", сольны альбом на вершы беларускіх класікаў "Белая яблыня грому", а таксама новы сінгл "Крамбамбулі" "Раз-два-тры – усе за стол!", які можна спампаваць на сайце www.budzma.org.

Комментарии: (0)   Рейтинг:
Средняя оценка участников (от 1 до 10) : Пока не оценено   
Проголосовавших: 0