»Новости культуры / Рокер Лявон Вольскі афіцыйна стаў пісьменнікам » http://bresttheatre.com/page.php?id=762 |
Автор: , Отправлено: 2011-01-05 07:04. |
Для ўступлення ў Саюз беларускіх пісьменнікаў Вольскі атрымаў рэкамендацыі ад Уладзіміра Арлова, Алеся Пашкевіча і Барыса Пятровіча. Пра гэта Еўрарадыё распавёў сп. Пятровіч. Ён таксама адзначыў, што ў Радзе СБП былі размовы пра тое, чаму Вольскі раней не стаў сябрам творчай арганізацыі. А ў тым, што Лявон Вольскі сапраўдны паэт, Барыс Пятровіч не сумняецца: Пятровіч: "Ён паэт без прыстаўкі “песеннік”. Я чытаў ягоныя кнігі ў 90-я гады. Апроч таго, ён празаік: яго апавяданні чыталіся з цікавасцю. Як мне падалося, яны напісаныя чалавекам неардынарным". Па словах Пятровіча, неўзабаве ў друку павінна з'явіцца кніга прозы Лявона Вольскага. Акрамя вядомага рокера ў Саюз беларускіх пісьменнікаў 21 кастрычніка прынялі яшчэ 8 чалавек. |